«Зоркі» Telegram: аплачвайце лічбавыя тавары і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
«Зоркі» Telegram: аплачвайце лічбавыя тавары і шмат чаго яшчэ

Больш за 400 мільёнаў карыстальнікаў узаемадзейнічаюць з ботамі і міні-праграмамі ў Telegram кожны месяц — каб набываць тавары, атрымліваць паслугі, гуляцца і шмат чаго яшчэ. З сённяшнім абнаўленнем, боты і міні-праграмы могуць прадаваць лічбавыя тавары і паслугі.

Лічбавыя тавары і паслугі

На працягу многіх гадоў бізнесы маглі прадаваць фізічныя прадукты ў Telegram праз боты і міні-праграмы і прымаць плацяжы з усяго свету. У гэтым месяцы мы абнавілі платформу ботаў, каб бесперашкодна падтрымліваць плацяжы і за лічбавыя тавары таксама.

«Зоркі» Telegram

Каб даць магчымасць рабіць плацяжы за лічбавыя тавары і паслугі ў экасістэме Telegram, мы дадаем «зоркі» Telegram. «Зоркі» можна набыць праз пакупкі ў праграме, якія падтрымліваюцца Apple, Google або PremiumBot — а затым выдаткаваць на лічбавыя прадукты, якія прапануюць боты, ад электронных кніг і анлайн-курсаў да прадметаў у гульнях Telegram.

Вы можаце паспрабаваць аплату «зоркамі» ў @DurgerKingBot, які прапануе спецыяльны торт з гэтай нагоды (і хаця торт - гэта хлусня, бот верне вам вашы «зоркі»).

Падтрымка крамамі

«Зоркі» Telegram поўнасцю адпавядаюць апошнім палітыкам Apple і Google адносна продажу лічбавых тавараў – і гэта дае распрацоўшчыкам і карыстальнікам у экасістэме Telegram беспрэцэдэнтны доступ да пакупак унутры праграмы праз мабільныя крамы.

Неўзабаве распрацоўшчыкі змогуць выводзіць «зоркі», заробленыя іх ботамі, у TON праз Fragment.

Пакупкі фізічных тавараў застаюцца цалкам такімі ж — з выкарыстаннем любога з плацежных аператараў, падтрымлівааемых Telegram. Распрацоўшчыкі могуць прачытаць больш пра змены для лічбавых тавараў на гэтай старонцы.

Боты і міні-праграмы цяпер могуць быць дастасаваныя да любога тыпу бізнесу, і выходзяць на аўдыторыю з больш за 900 мільёнаў патэнцыйных кліентаў унутры Telegram – з дапамогай усяго некалькіх радкоў кода.

І не толькі боты

Гэта толькі пачатак для «зорак» Telegram. Будучыя абнаўленні прынясуць дадатковыя функцыі і магчымасці для іх — такія як падарункі для стваральнікаў кантэнту і шмат чаго яшчэ.

Палепшаныя нядаўнія дзеянні

Каб даведацца больш аб «зорках», чытайце допіс нашага дырэктара на яго канале.


6 чэрвеня, 2024,
Каманда Telegram

Other News

Згортванне міні-праграм, платныя медыя, пошук гісторый і шмат чаго яшчэ

Наша чэрвеньскае абнаўленне дадае спосаб мінімізаваць міні-праграмы ў кампактную панэль, дапамагае стваральнікам кантэнту манетызаваць…
Jun 30, 2024

«Зоркі» Telegram: аплачвайце лічбавыя тавары і шмат чаго яшчэ

Больш за 400 мільёнаў карыстальнікаў узаемадзейнічаюць з ботамі і міні-праграмамі ў Telegram кожны месяц — каб набываць тавары, атрымліваць…
Jun 6, 2024

Эфекты паведамленняў, пошук па хэштэгах і шмат чаго яшчэ

З гэтым абнаўленнем вы можаце дадаваць захапляльныя анімаваныя эфекты да паведамленняў, якія вы адпраўляеце, размяшчаць подпісы над медыя…
May 31, 2024

Старонка профілю, рэкамендаваныя каналы і яшчэ 15 новых магчымасцей

У гэтым месяцы мы дадалі больш за 15 новых магчымасцей, сярод якіх — рэкамендаваныя каналы, спосаб праглядзець свой профіль і паказваць…
Apr 25, 2024